У Жлобінскім раёне вяскоўцаў апрануць у спецадзенне

Спецадзенне падрыхтуюць для працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў Жлобінскім раёне. Адпаведную замову выконвае мясцовая фабрыка мастацкай інкрустацыі. Усе халаты, камбінезоны і касцюмы маюць спецыяльную вышыўку. Ужо падрыхтаваная эксперыментальная партыя. Ідэя апрануць вяскоўцаў у аднолькавую уніформу належыць раённаму камітэту прафсаюзаў працаўнікоў сельскай гаспадаркі, інфармуе газета «Минский курьер».