У жніўні ДАІ штодня ловіць п'яных міліцыянтаў за рулём
Міліцыя пабіла ўсе ранейшыя рэкорды па правапарушэннях у п'яным выглядзе, піша "Ежедневник". У першай палове жніўня ДАІ выявіла амаль два дзясяткі п'яных міліцыянтаў за рулём транспартных сродкаў. Так, у Гомелі затрымалі п'янага капітана міліцыі на скутары. У Ваўкавыску п'яны лейтэнант кіраваў "Шкодай". У Вялейцы п'яны лейтэнант сеў за руль "Жыгулёў". А ў Мазыры п'яным за рулём "Опеля" злавілі падпалкоўніка міліцыі.
У дарожных аварыях, якія ўчынілі п'яныя міліцыянты, не абыйшлося і без ахвяраў. Напрыклад, у Баранавіцкім раёне міліцыянт, кіруючы службовай аўтамашынай "Опель", наехаў на жанчыну, якая загінула на месцы.
У Брэсце падпалкоўнік міліцыі, які займае пасаду намесніка начальніка аддзела ўнутраных справаў на транспарце, кіруючы нападпітку асабістай аўтамашынай "Фіят" сутыкхнуўся са стаячым мікрааўтобусам "Газель". Што праўда, абыйшлося без ахвяр, пацярпелі толькі машыны.