У жніўні ў Слоніме з’явіцца помнік Льву Сапегу

У жніўні на галоўнай плошчы Слоніма (якая пакуль носіць імя Леніна) з’явіцца помнік Льву Сапегу, канцлеру ВКЛ і слонімскаму старасце. Праект помніка нарадзіўся каля 15 гадоў таму і распрацоўваў яго знакаміты беларускі скульптар Іван Міско. Гэта першая праца творцы для сваёй малой радзімы. Сапега будзе паказаны, седзячы ў фатэлі, у правай руцэ будзе кніга, таму што канцлер быў не толькі дыпламатам, але і пісьменнікам, а левая будзе абапертая на шлём. Кошт гэтага манумента складзе каля 30 млн беларускіх рублёў.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна