У Жодзіна з Мінску перавезеныя 239 затрыманых

Пра гэта БелаПАН стала вядома ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія кантралявалі працэс перадачы пасылак затрыманым.

Перадачы арыштантам прымаюцца ў Жодзінскім ГАЎС, адкуль перанакіроўваюцца ў турму. Затрыманым забаронена перадаваць прадукты харчавання, цёмныя напоі, сокі ў картонных пакунках, а таксама розныя прадметы ў металічных абалонках.