У Жодзіне ў боўлінгу загінуў мужчына

Яго механік атрымаў смяротныя траўмы, калі выпраўляў паломку ў машынным аддзяленні боўлінга.


Як паведамляе БЕЛТА, крымінальную справу па гэтым факце расследуе Следчы камітэт, затрыманы дырэктар клуба, яму ўжо выставілі абвінавачанне. Высветлілася, што ён не арганізаваў бяспечныя ўмовы працы механіка, не правёў і інструктаж. Каб пазбегнуць адказнасці, дырэктар унёс непраўдзівыя звесткі і запісы ў афіцыйныя дакументы, у тым ліку і ад імя загінулага.