У Жодзінскім СІЗА, магчыма, утрымліваюць 200 чалавек
У Жодзінскім СІЗА могуць знаходзіцца каля 200 чалавек, затрыманых за ўдзел у вулічнай акцыі 19 снежня ў Мінску. Пра гэта паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на невядомага чытача.
Ён піша, што "сёння быў ў Жодзіне", дзе і атрымаў гэтую інфармацыю. Усім затрыманым дабць па 10-15 сутак арышту. Суд, нібыта, працягваецца не больш за хвіліну.