У жыхара Лунінца канфіскавана 440 літраў самагонкі

У жыхара Лунінца канфіскавана 440 літраў самагонкі. Супрацоўнікі падатковай інспекцыі разам з міліцыянерамі прыйшлі да гандляра "зялёным змеем" пад выглядам пакупнікоў і набылі два літра "спіртазмяшчальнай вадкасці ўласнай вытворчасці". А пасля знайшлі яшчэ 440 літраў самагонкі. Яе прыкладны кошт — 13,2 мільёна рублёў, паведамляе сайт Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Зараз няўдачліваму гандляру-вытворцу "свеціць" штраф у памеры ад 10 да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадукцыі, спірту, напояў, а таксама абсталявання і сыравіны, якія выкарыстоўваюцца для іх вытворчасці ці перапрацоўкі.