У жыхароў Баранавіч крадуць пельмені, цукар і праязныя білеты
73-гадовая пенсіянерка звярнулася ў баранавіцкую міліцыю і паведаміла, што з яе кватэры нехта скраў пачак пельменяў, кілаграм цукру, два пачкі гарбаты, кілаграм рэбраў, паўкілаграма цукерак, мужчынскія пальчаткі, 500 тысяч рублёў і праяздны квіток. Праваахоўнікі высветлілі, што крадзеж здзейсніла 34-гадовая непрацуючая мясцовая жыхарка.