У ЗША аўтамабіль пратараніў кавярню, загінуў сын эмігранта з Беларусі

Трагічная гібель у ЗША трохгадовага Марцена Кудліса, сына эмігранта з Беларусі, актуалізавала праблему нелегальных мігрантаў у Злучаных Штатах. Здарэнне адбылося 4 верасня ў горадзе Аўрора штат Каларада. 23-гадовы нелегал з Гватэмалы, які не меў правоў кіроўцы, справакаваў аварыю, у выніку чаго іншы аўтамабіль пратараніў кавярню. На месцы загінулі дзве жанчыны, хлопчык памёр у бальніцы.

Паведамляецца, што бацька Марцена выехаў у ЗША з Беларусі яшчэ ў савецкія часы, а маці-эстонка пераехала туды 9 гадоў таму.

Як адзначае сайт rus.delfi.ee, здарэнне ў Аўроры выклікала цэлую хвалю публікацый у амерыканскіх СМІ, а апазіцыя жорстка крытыкуе ўлады штату за занадта лаяльныя адносіны да нелегалаў.