У ЗША мабільнік выратаваў інваліда ад кулі

У амерыканскім горадзе Аўрора (штат Каларада) інвалід з ампутаванай нагой Роджэр Бакстэр мыліцай адбіўся ад узброенага злодзея, які залез у яго хату.
Падчас бойкі апошні стрэліў у гаспадара. Аднак інваліда выратаваў мабільны тэлефон, які вісеў на шыі - менавіта ў яго патрапіла куля. У паліцыі адзначаюць, што шчасліўчык - ветэран Вьетнамскай вайны, аднак нагу ён згубіў нядаўна - летась на яго наехаў грузавік.

Associated Press