У ЗША на дзіцячым тэлеканале паказалі порнафільм

Прадстаўнікі тэлекамунікацыйнай кампаніі Comcast, якая забяспечвае паказ дзіцячага канала Disney Channel, праводзяць расследаванне інцыдэнту ў амерыканскім штаце Нью-Джэрсі, дзе на дзіцячым канале замест мультфільма паказалі жорсткую парнаграфію.
Прадстаўнік кампаніі пацвердзіў, што ў аўторак прыкладна ў 9.30 раніцы адбыўся тэхнічны збой у праграме. "Мы аўтаматычна выявілі праблему і хутка яе выправілі. Мы прыносім выбачэнні сваім абанентам", - сказаў прадстаўнік кампаніі.

Ён дадаў, што памылка была дапушчаная яго кампаніяй, а не карпарацыяй Disney. У сваю чаргу прадстаўнікі Disney запатрабавалі ад тэлекамунікацыйнай кампаніі Comcast прыняць меры, каб падобныя інцыдэнты больш не паўтараліся.


Паведамляе РИА Новости