У ЗША падарваліся чацвёра "марскіх коцікаў"
Трагічнае здарэнне адбылося на трэніровачным вайсковым палігоне ў Каліфорніі.
Як інфармуе інфармацыйнае агенцтва Reuters, чацвёра марскіх пехацінцаў Ваенна-марскіх сілаў ЗША загінулі падчас выбуху снарада, які не разарваўся падчас стрэльбаў на палігоне. Верагодна, яны спрабавалі яго абясшкодзіць. Іншыя падрабязнасці невядомыя.
Фота — AFP