У ЗША падчас пажара загінула 19 пажарных

Пажарныя тушылі моцны лясны пажар. Праз стыхію быў зачынены шэраг дарог, эвакуіраваны жыхары горада Ярнел у цэнтральнай частцы штата. Цяпер з агнём змагаюцца не менш за 200 пажарных, іх колькасць плануюць павялічыць яшчэ на 130 чалавек. Акрамя таго, працуюць пажарныя самалёты і верталёты.

Лясны пажар узнік у нядзелю, 30 чэрвеня. Ён стаў хутка распаўсюджвацца і знішчыў ўжо не менш за 50 дамоў прыкладна ў 140 кіламетрах ад сталіцы штата горада Фінікс.