У ЗША памёр "бацька" рок-н-рола Бо Дзідлі
У панядзелак ва ўзросце 79 гадоў сканаў адзін з заснавальнікаў рок-н-рола, спявак і гітарыст Бо Дзідлі. Дзідлі памёр у сваім доме ў штаце Фларыда, ЗША, пасля працяглай хваробы. У траўні 2007 года музыка перанёс інсульт, які здарыўся падчас канцэрту ў штаце Аёва. Праз тры месяцы ў яго здарыўся інфаркт.
Легендарны гітарыст і выканаўца быў занесены ў Залу славы рок-н-рола,
быў уганараваны зоркай на Алеі славы Галівуду, а ў 1999 годзе атрымаў "Грэмі" за ўнёсак ў развіццё музыкі. Дзідлі з падзякай прымаў узнагароды, аднак заўсёды адзначаў, што дастатку яны яму не дадавалі.
Сапраўднае імя Бо Дзідлі - Элас Бэйтс. Ён нарадзіўся ў 1938 годзе ў штаце Місісіпі і быў усыноўлены стрыечнай сястрой маці, таму атрымаў новае прозвішча Макдэніэл. Сцэнічны псеўданім атрымаўся з мянушкі, якую, па яго словах, яму далі аднакласнікі ў школе.
Дзідлі вучыўся граць на скрыпцы, але ва ўзросце 10 гадоў захапіўся гітарай і неўзабаве пачаў выступаць з вулічнымі канцэртамі. У 1954 годзе ён з некалькімі прыяцелямі запісаў дэманстрацыйныя версіі дзвюх песень, адна з якіх, "Bo Diddley", праз год стала хітом.
Дзідлі лічаць заснавальнікам стылю ігры на гітары, які паўплываў, у прыватнасці, на Элвіса Прэслі, Джымі Хендрыкса, Бадзі Холі, Бруса Спрынгсціна, The Rolling Stones і The Who. У адным з інтэрв'ю гітарыст заявіў: "Яны пераймалі ўсё, што я рабіў, абнаўлялі, перагортвалі. Мне падаецца, ніхто не можа прыдумаць нічога свайго, ім даводзіцца дадаваць трохі Бо Дзідлі".
Фота: www.canoe.com