У ЗША прапануюць адмяніць грамадзянства па праве нараджэння

Як перадае Радыё Свабода, сенатары-рэспубліканцы прапанавалі перагледзець заканадаўства ЗША, якое аўтаматычна дае права на амерыканскае грамадзянства кожнаму, хто нарадзіўся на тэрыторыі краіны. Для яго адмены неабходна ўнесці новую папраўку ў канстытуцыю. На гэта спатрэбіцца адабрэнне дзвюх трацін у кожнай палаце Кангрэсу. Раней такія спробы сутыкнуліся з супрацівам у Палаце прадстаўнікоў ЗША.