У ЗША уручылі Грэмі
У Лос-Анджэлесе мінула 51-я цырымонія ўручэння музычных прэмій "Грэмі"
(Grammy). Фаварытамі сталі музыкі Роберт Плант і Элісан Краўс, якія
атрымалі па 4 узнагароды. У прыватнасці, песня "Please Read The Letter" у іх выкананні была прызнаная лепшым запісам 2008 года. А іх кружэлка "Raising Sand" была адзначана як лепшы альбом года.
Лепшым альбомам у стылі рэп прызнаны "Carter III" аднаго з самых паспяховых рэпераў ЗША Ліла Ўэйна. Гэтая кружэлка ў першы тыдзень продажаў разыйшлася тыражом больш чым ў 1 млн асобнікаў.
Лепшым альбомам у стылі рок быў прызнаны дыск "Viva La Vida" гурта "Coldplay". Каманда атрымала яшчэ дзве Грэмі: "за выкананне" і "Песня года" за кампазіцыю "Viva La Vida".
Дэбютам года стала 20-гадовая выканаўца з Лондану Адэль. Яна таксама атрымала прэмію за лепшае вакальнае поп-выкананне.
Дзве прэміі атрымалі "Radiohead". "In Rainbows" быў названы лепшым альтэрнатыўным альбомам. Узнагарода таксама дасталася дызайнерам, якія распрацавалі вокладку адмысловага выдання альбома "Radiohead".
Нагадаем, раней былі абвешчаныя лаўрэаты "Грэмі-2009" за пажыццёвыя дасягненні ў музыцы. Імі сталі гурт сляпых музыкаў "The Blind Boys Of Alabama", які выконвае блюз і госпел, 90-гадовы джазавы піяніст Хэнк Джонс, соўл-квартэт "Four Tops", спявак і кінаакцёр Дын Марцін, каўбой, што спявае Джын Абатры, кантры-выканаўца Брэнда Лі і фолк-спявак Том Пэкстан.
На цырымонію ўручэння прэмій не змаглі прыбыць намінаваныя зоркі Крыс Браўн і Рыяна. Браўн быў затрыманы напярэдадні цырымоніі паліцыяй за напад на жанчыну на вуліцы ля свайго аўтамабіля.
У сваю чаргу прадстаўнікі Рыяны заявілі, што спявачка не змагла прысутнічаць на цырымоніі, паколькі патрапіла ў аварыю.
51-я ўрачыстая цырымонія ўручэння Грэмі мінула ўвечар 8 лютага ў Лос-Анджэлесе. Усяго ўзнагароды Акадэміі гукапісу ЗША былі ўручаныя ў 110 намінацыях.
Прэмія Грэмі была заснаваная Асацыяцыяй гуказапісвальных кампаній ЗША у 1958 годзе. Ідэя яе стварэння нарадзілася ў прафесійных музыкаў у Лос-Анджэлесе ў 1957 годзе, калі адзначаўся 80-гадовы юбілей вынаходніцтва грамафона Томасам Эдысанам. Адгэтуль і назва "Грэмі", і форма прызавой статуэткі - пазалочаны грамофончык.
Фота: www.thecityveins.com