У ЗША забаранілі "10 негрыцят"

На днях, у адной з амерыканскіх школ штата Агаё забаранілі ставіць п'есу паводле сусветнавядомага дэтэктыва Агаты Крысці “Дзесяць негрыцят”.
На адмене прэм'еры гэтага спектакля ў старэйшай школе Лакоты настаяла “Нацыянальная асацыяцыя прасоўвання каляровага насельніцтва”. Прадстаўнікі асацыяцыі забаранілі п'есу з-за "расісцкай" назвы, абвінаваціўшы школьнае кіраўніцтва ў адсутнасці павагі да расавай разнастайнасці.

Акрамя таго, гарадскія і школьныя ўлады палічылі “Дзесяць негрыцят” п'есай, якая правакуе генацыд і школьны гвалт, бо сюжэт дэтэктыва пабудаваны на серыі паслядоўных забойстваў персанажаў.

Варта адзначыць, што кніга, якая ўпершыню была апублікаваная ў 1939 годзе, ніколі не выходзіла ў Злучаных Штатах пад першапачатковай назвай. Яна называлася альбо “Дзесяць маленькіх індыйцаў” альбо “І нікога не стала”.

Арыгінальны загаловак “Ten Little Niggers” першапачаткова быў непрымальным для ЗША з расавых меркаваннях.

Дадам, што “Дзесяць негрыцят” - самы прадаваемы раман Агаты Крысці. На сённяшні дзень прададзена каля 100 мільёнаў асобнікаў кнігі. Сама Крысці лічыла гэты раман сваім вышэйшым дасягненнем у дэтэктыўным жанры.

Фота: elrinconoscuro.blogcindario.com