U2 абвінавацілі ў плагіяце

Ірландскі гурт U2 абвінавацілі ў тым, што пры афармленні свайго новага альбома "No Line On The Horizon" была выкарыстаная вокладка кружэлкі "Specification" эмбіент-калектыва, які складаецца з Рычарда Чарц'е і Тэйлара Дзюпрэ. Аб гэтым 20 студзеня паведамляе ClashMusic. Нагадаем, што ў якасці вокладкі для 12-й студыйнай плыты, якая рыхтуецца да выхаду, U2 абралі працу японскага фотамастака Хрыосі Сугімота "Бодэнскае возера". Гэты ж малюнак быў выкарыстаны эмбіент-дуэтам у 2006 годзе.



Падобны фотаздымак таксама выкарыстаў фінскі IDM-музыка Ласі Пека Ніко, які працуе пад псеўданімам Brothomstates. Малюнак стаў вокладкай для яго альбома "Claro", які выйшаў у 2001 годзе на лэйбле WARP Records.

Нагадаем, што кружэлка U2 "No Line On The Horizon" паступіць у продаж напачатку сакавіка 2009 года. Першым сінглам з альбома стане кампазіцыя "Get On Your Boots", прэзентацыя якой адбылася 19 студзеня.

Фота: www.elseptimosuenyo.blogsome.com
таксама з афіцыйнага сайта U2