U2 аштрафавалі за гучныя канцэрты

На ірландскі рок-гурт U2 накладзены штраф за занадта гучныя выступы ў Дубліне. Калектыву прыйдзецца заплаціць у казну горада 35 тысяч еўра, паведамляе ContactMusic. Гарадская рада ірландскай сталіцы, якая займалася разглядам скарг на U2, што паступілі ад мясцовых жыхароў пасля серыі шоў гурта ў Дубліне ў ліпені 2009 года, пастанавіла, што калектыў парушыў правілы арганізацыі масавых мерапрыемстваў у агульнай складанасці 12 разоў.

Экспертная камісія, у прыватнасці, устанавіла, што U2 парушалі цішыню ў Дубліне напрацягу 44 гадзін - менавіта столькі часу ў каманды тэхнікаў пайшло на дэмантаж сцэны, створанай адмыслова для канцэртнага тура гурта пад назвай "360 Degree Tour".

Аднак мясцовыя жыхары засталіся незадаволенымі вынесеным гарадской радай рашэннем. Па меркаванні некаторых дублінцаў, сума штрафу, накладзенага на U2, не адпавядае маштабам парушэння. "Гэта цалкам дробнае пакаранне", - заявіла Пэт Гейтс, старшыня альянсу жыхароў наваколляў стадыёна Croke Park. Першапачаткова жыхары сталіцы патрабавалі ад U2 па меншай меры 80 тысяч еўра за парушэнне цішыні.

Ні самі ўдзельнікі U2, ні кампанія, якая займалася арганізацыяй выступаў калектыву ў Дубліне, пакуль не пракаментавалі сітуацыю.

U2 выступілі ў Дубліне ў межах тура "360 Degree Tour" у падтрымку апошняга альбома гурта "No Line on the Horizon". Шоў адбыліся на стадыёне Croke Park 24, 25 і 27-га ліпеня.

Фота: scratch.mit.edu