U2 не плануюць прытрымлівацца прыкладу Radiohead

Ірландцы U2, якія завяршаюць працу над сваім новым альбомам, не маюць намеру прытрымлівацца прыкладу Radiohead і прапаноўваць дыск слухачам у вольным доступе. Нагадаем, што ў кастрычніку мінулага года Radiohead выклалі сваю новую працу «In Rainbows» у інтэрнет, прапанаваўшы прыхільнікам заплаціць за яе запампоўку «колькі не шкада».

«Гэта не зусім удалая схема, - упэўнены менеджэр U2 Пол Макгі. – Нават пры тым што «In Rainbows» можна было спампаваць абсалютна бясплатна на старонцы гурта, шматлікія карыстальнікі інтэрнэту ўзялі яго з пірацкіх рэсурсаў. Пра што гэта сведчыць? Давер – даверам, а людзі ўсё адно робяць так, як ім зручна. Так што мы не бачым сэнсу праводзіць штосьці падобнае».

«Выпуск CD – неад'емная частка бізнесу для U2, - працягвае менеджэр. – Вядома, мы сочым за развіццём новых тэхналогій і думаем над тым, як выкарыстаць іх максімальна эфектыўна».

Нагадаем, што новы альбом U2, які стане паслядоўнікам выпушчанага ў 2004-м годзе «How To Dismantle An Atomic Bomb», мае пабачыць свет у кастрычніку.


Фота: www.daymusic.ru