U2 перавыдаюць тры першыя альбомы
Ірландскі рок-гурт U2 мае намер перавыдаць тры першыя свае альбомы. Кружэлкі "Boy"(1980), "October" (1981) і "War" (1983) з'явяцца ў продажы 22 ліпеня. Кожны з
альбомаў будзе дапоўнены вінілавай копіяй, а таксама дзвюма кружэлкамі з рарытэтнымі і
канцэртнымі запісамі таго перыяду.
Нагадаем, што ўвосень мінулага года гурт падобным чынам перавыдаў свой класічны альбом 1987 году "The Joshua Tree", дадаўшы да яго бонусам CD і DVD.
Паміж тым музыкі вярнуліся ў студыю ў родным Дубліне, дзе разам з прадзюсарамі Брайнам Іна і Дэніэлем Лануа працягнулі запіс свайго новага, дванаццатага альбому. Музыкі плануюць выпусціць кружэлку да канца гэтага года, а ў наступным годзе адправіцца ў сусветнае турнэ.
Фота: www.daymusic.ru