U2 пішуць новы альбом у Дубліне
У студыю Бона і кампанія адправіліся разам са сваімі даўнімі
паплечнікамі Брайнам Эна і Дэніэлем Лануа. Абодва яны раней
неаднаразова выступалі прадзюсарамі кружэлак калектыву. Па словах Лануа, праца ў студыі прасоўваецца вельмі паспяхова, "музыкі маюць намер дабіцца абсалютна новага гучання і стварыць сапраўдны шэдэўр". Пры гэтым, сцвярджае ён, у гурта назапасілася столькі матэрыялу, што можна выпусціць цэлых два альбомы.
Летась U2 ужо зрабілі некалькі дэма-запісаў для будучага альбома ў Францыі і Марока.
Назва плыты і папярэдняя дата яе выхаду пакуль невядомыя.
Апошні дыск U2 "How to Dismantle an Atomic Bomb" быў выпушчаны ў 2004 годзе і атрымаў прэмію "Грэмі", як лепшы альбом года.
Фота: www.muziek.paginablog.nl