UB40 адчыняюць новы раздзел у сваёй кар'еры
Ветэраны рэгей UB40 адыгралі апошні канцэрт у арыгінальным складзе.
Шоў, якое адбылося на мінулых выходных у сталіцы Уганды Кампале, стала апошнім
выступам вакаліста Алі Кэмпбела, які абвясціў аб сваім сыходзе з гурта месяц
таму. Мэнэджэр групы растлумачыў прычыну сыходу жаданнем музыкі заняцца сольнай
кар'ерай, што, аднак, сам Кэмпбел пазней абверг. Музыкі UB40, уключаючы брата Алі Робіна Кэмпбела, засмучаныя сыходам
свайго калегі, але, тым не менш, з аптымізмам глядзяць у будучыню і маюць намер
працягваць сваю дзейнасць.
«Нам вельмі горка ўсведамляць, што гэта быў наш, па ўсім відаць, апошні канцэрт з Алі. Мы не ведаем сапраўдных прычынаў яго сыходу, але гурт UB40 будзе існаваць, і мы будзем працягваць выступаць. Мы жадаем Алі ўсяго найлепшага, чым бы ён ні займаўся ў будучыні», - сказаў Робін.
ДАВЕДКА ЕЎРАРАДЫЁ
Заснаваны ў 1978 годзе ў Бірмінгеме гурт UB40 з'яўляецца адным з самых папулярных рэгей-калектываў свету. За сваю кар'еру музыкі выпусцілі больш за два дзесяткі альбомаў, агульны тыраж якіх на сённяшні дзень складае больш за 70 мільёнаў асобнікаў. Некалькі сінглаў гурта, уключаючы «Red Red Wine», «I Got You Babe» і «Can't Help Falling In Love», у розныя гады ўзначальвалі брытанскі чарт.
Фота: www.entimg.msn.com