Учора Мінск накрыў непрыемны пах арганічных угнаенняў
Учора ў Мінску адчуваўся непрыемны пах. У некаторых раёнах у цэнтральнай частцы горада ён быў асабліва моцным, інфармуе тэлеканал ОНТ.
Смурод адчуваўся на праспектах Незалежнасці, Пераможцаў і Машэрава, у старым горадзе, на Нямізе, у раёне Камароўкі – а таксама ў мікрараёне Вяснянка. Сапсавала паветра адна з птушкафабрык, палі якой знаходзяцца ў межах горада або ў яго наваколлях.
Пах угнаенняў распаўсюджваўся з-за ветру. Падобнае здаралася і раней – два гады назад смурод трымаўся цэлы тыдзень. У Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя запэўнілі, “акрамя паху, інцыдэнт не прынёс ніякіх наступстваў, у тым ліку экалагічных”.