Учора ў Мінску падчас навальніцы загінула жанчына з сынам

У Мінску 28 траўня падчас навальніцы паваленым дрэвам была абарваная лінія электраперадачы. Токам ад провада былі смяротна траўмаваныя 45-гадовая жанчына і яе 20-гадовы сын. Пра гэта паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама. Праверку па дадзеным факце праводзіць пракуратура Цэнтральнага раёна сталіцы.

БелаПАН