Уцякач са Швейцарыі хоча жыць і працаваць у беларускай вёсцы
Палітуцякач са Швейцарыі, які ўчора на аўтамабілі “Жыгулі” прыехаў з Польшчы ў Брэст, хоча жыць і працаваць у вёсцы. Высветлілася, што ў яго не было беларускай візы, але ў салоне машыны ляжаў
збор твораў Леніна. 32-гадовы грамадзянін Швейцарыі цяпер знаходзіцца ў
камфартабельным нумары цэнтра часовага размяшчэння мігрантаў і чакае
рашэння беларускіх уладаў.
Нагадаем, што сёлета пры спробе нелегальна перайсці з Польшчы ў Беларусь быў затрыманы грамадзянін Францыі, які таксама папрасіў палітычнага прытулку.
Аднак сур’ёзных прычынаў для гэтага ў яго не аказалася, таму француза адправілі туды, адкуль ён прыйшоў, - у Польшчу, паведамляе газета СБ.