Удар маланкі пашкодзіў частку дадзеных карыстальнікаў Google
Ад прыроднай стыхіі пацярпеў дата-цэнтр у Бельгіі.
Інтэрнэт-гігант Google аб'явіў аб беззваротнай страце некаторай часткі дадзеных карыстальнікаў. Прычына — прыродная стыхія. У дата-цэнтр Google ў Бельгіі чатыры разы патрапіла маланка. Ахвярай стыхіі стаў сервер Google Compute Engine, які дазваляе карыстальнікам захоўваць інфармацыю ў воблачным серверы і запускаць у "воблаку" віртуальныя камп'ютары, інфармуе РІА "Новости".
Праўда, у кампаніі запэўніваюць, што страчана толькі 0.000001% дадзеных. Адзначаецца, што большых страт удалося пазбегнуць, дзякуючы аператыўнаму аднаўленню энергазберажэння і пастаяннаму дубляванню інфармацыі.
Фота: flickr.com