Ударнік “System Of A Down” папрасіўся граць у “Smashing Pumpkins”

Амерыканскі гурт “The Smashing Pumpkins” правёў першае праслухоўванне ўдарнікаў на месца Джымі Чэмберліна, які сышоў у сярэдзіне сакавіка.

У ліку прэтэндэнтаў быў і барабаншчык “System Of A Down” Джон Далмаян.

Акрамя “System Of A Down” Далмаян вядомы як удзельнік “Axis of Justice”, “Scars on Broadway”, а таксама сольнага праекту Сержа Танкяна. У 2006 годзе Джон Далмаян быў прызнаны ўдарнікам года па версіі часопіса Drum!



lenta.ru