Удаў задушыў дваіх спячых дзяцей

Удаў здолеў вылезці з тэрарыума ў прыватнай зоакраме, якая размяшчаецца на першым паверсе будынка. Праз сістэму вентыляцыі ён патрапіў у кватэру на другім паверсе. Удаў задушыў дваіх дзяцей, якія спалі ў адным з пакояў. Хлопчыкам было пяць і сем гадоў.


Паліцыянты злавілі ўдава-забойцу. Праводзіцца расследаванне, паведамляе газета The Washington Post.