Удзел беларусаў у Алімпіядзе-2012 будзе каштаваць амаль 300 млрд рублёў

На падрыхтоўку і ўдзел беларускіх спартсменаў у летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане плануецца выдаткаваць 297,4 мільярда рублёў.
Праграма падрыхтоўкі зацверджана пастановай Савета міністраў. 41% выдаткаў пойдзе на заробкі спартсменам і спецыялістам каманд.

Як перадае БелаПАН, на фінансаванне мерапрыемстваў праграмы будуць прыцягвацца сродкі мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных і ўласных сродкаў арганізацый фізкультуры і спорту, латарэі "Суперлато", міжнародных арганізацый і іншых крыніц.