Удзельнікам экспедыцыі на Эльбрус у 20-градусны мароз не спатрэбіцца адзенне
На Эльбрус у 20-градусны мароз і без адзення накіруецца група навукоўцаў і дабраахвотнікаў з Беларусі, Расіі і Нямеччыны. Удзельнікі гэтай незвычайнай экспедыцыі збіраюцца правесці там два
тыдні. Яны будуць удзельнічаць у эксперыменце, які мусіць даказаць, што
ўстойлівасць да холаду не з’яўляецца фенаменальнай.
Некалькі гадоў таму навукоўцы з Пецярбургскага ўніверсітэту вынайшлі метад, з дапамогай якога чалавек можа сам рэгуляваць тэмпературу ўласнага цела. Знешнія фактары пры гэтым не маюць ніякага значэння.
У выпадку, калі будуць дасягнутыя станоўчыя вынікі, навукоўцы дакажуць бяспеку працы ў тых умовах, у якіх раней выжыць было немагчыма.
ОНТ