Удзельнікаў KISS ванітуе ад сучаснай рок-сцэны
9 траўня канцэртам у нямецкім Оберхаўзэне стартавала маштабнае еўрапейскае турнэ легендарных KISS, прысвечанае 35-гадоваму юбілею гурта. Падчас гэтага тура, які працягнецца да канца чэрвеня, музыкі адыграюць
каля 30 канцэртаў у 19 краінах свету – у тым ліку ў Расіі, Латвіі і
Балгарыі, дзе дагэтуль ні разу не былі.
У апошні раз KISS гастралявалі па Еўропе амаль дзесяць гадоў таму – у 1999-м годзе – таму нядзіўна, што квіткі на шоў разляцеліся ў адно імгненне.
На прэс-канферэнцыі ў Оберхаўзене, якая адбылася перад пачаткам канцэрту, вакаліст і гітарыст каманды Пол Стэнлі заявіў, што “мода прыходзіць і сыходзіць, а KISS застаюцца”. Маўляў, "калектыў ужо пакінуў свой след у рок-музыцы, і зараз асноўная мэта – паказаць людзям, чаму KISS і цяпер застаюцца самай крутой бандай на планеце”.
Ён дадаў, што можа «гарантаваць кожнаму наведвальніку канцэртаў лепшае шоў, на якое толькі гурт здольны. Бо рашэнне ўз'яднацца і праехацца па свеце было прынятае не па нейкіх фінансавых або палітычных прычынах, а таму, што дагэтуль музыкі адчуваюць велізарнае задавальненне ад жывых канцэртаў. Калі б справа датычылася толькі грошай – калектыў спыніўся б яшчэ шмат гадоў таму. Бо ў кожнага з удзельнікаў ёсць свае праекты і апроч KISS, але гэты гурт застаецца галоўнай справай жыцця».
Басіст і вакаліст KISS Джын Сіманс дадаў, што «яшчэ адной прычынай правядзення цяперашняга тура стала тое, што ўдзельнікаў калектыву проста ванітуе ад сучаснай рок-сцэны. Большасць з сённяшніх так званых «рок-зорак», падаецца, не атрымліваюць ніякага задавальнення ад музыкі. А таму хацелася б нагадаць, што такое сапраўдны рок-канцэрт і сапраўднае шоў!».
Дадам, што Джын Сіманс і Пол Стэнлі з'яўляюцца двума адзінымі ўдзельнікамі арыгінальнага складу гурта, якія прымаюць удзел у туры «2008 European Kiss/35 Tour».
Яшчэ адзін жывы ўдзельнік калектыву – гітарыст Эйс Фрэйлі сышоў з KISS у 1983-м годзе, пагадзіўся ўз'яднацца з калегамі ў 1996-м годзе, але адмовіўся ўзяць удзел у сёлетнім рэуніун-туры.
Паводле словаў 57-гадовага музыкі, ён «ужо занадта стары, каб станавіцца на абцасы і скакаць па сцэне». Але адразу ж прызнаўся, што ніколі не кажа ніколі, "хоць і цяжка ўявіць сябе ў вобразе "чалавека-Зоркі".
Нагадаю, што з канца 70-х Эйс Фрэйлі выступае як сольны выканаўца.
Фота: www.ultimathule.nor.pl