Удзельнікаў перформансу садзяць на суткі

Удзельнікі вулічнага перформансу ў Мінску атрымліваюць суткі арышту за несанкцыяваную акцыю. Паўла Пракаповіча пакаралі 15 суткамі, Андрэя Кузьмінскага — 7. Суд над Настай Машчавай перанесены, паведамляе Радыё "Свабода".
Нагадем, што маладыя людзі 2 снежня каля ўнівермагу “Беларусь” усталявалі стэнд з намаляваным на ім чалавекам з вусамі. Пад карыкатурай быў подпіс: “Ня любіш рэжым — кінь у мяне”. Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі. Знайшліся ахвотныя, якія кінулі некалькі яек.