Удзельнікі Мытнага саюза правядуць "працу над памылкамі"

Прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў мяркуе, што краінам — удзельніцам Мытнага саюза неабходна правесці "працу над памылкамі". "Мытны саюз - гэтая справа новая, зараз на заканадаўчым узроўні ўсё ўрэгулявана, але самае галоўнае, каб у нас не атрымалася "гладка было на паперы", — цытуе Масімава РІА "Новости". — На першым этапе шурпатасці непазбежныя. Важна іх своечасова выявіць для таго, каб людзі маглі адчуць перавагу [ад працы Мытнага саюза — ЕРБ]".

"У бліжэйшы час мы правядзем працу над памылкамі, будуць двухбаковыя сустрэчы", — дадаў чыноўнік.