Удзельнікі The Police сталі французкімі рыцарамі
Музыкі гурта The Police сталі кавалерамі найвышэйшай культурнай узнагароды Францыі - Ордэна літаратуры і мастацтваў (Order of Arts and Letters).
Брытанцам Стынгу (у жыцці Гордану Самнэру) і Эндзі Самерсу, а таксама амерыканцу Сцюарту Коўплэнду нададзеныя званні рыцараў. Такім чынам міністэрства культуры Францыі адзначыла ўнёсак The Police у развіццё сусветнай музыкі.
Дадам, што ўзнагарода Order of Arts and Letters была заснаваная ў 1957 годзе. У розныя гады кавалерамі ордэна станавіліся Дэвід Боўі, Паці Сміт, Сэлін Дыён, Боб Дылан, Эла Фіцджэральд, Эмір Кустурыца, Даяна Рос, Оскар Пэтэрсан і іншыя вядомыя музыкі і дзеячы мастацтва.
Цырымонія ўзнагароджання музыкаў The Police адбылася 29 верасня ў Парыжы. У той жа дзень быў абвешчаны і новы ўладальнік найвышэйшай грамадзянскай узнагароды Францыі - Ордэна Пашаны (Legion of Honour). Ім стаў знакаміты амерыканскі рэжысёр Дэвід Лінч, вядомы па стужках "Твін Пікс", "Чалавек-слон", "Малхоланд Драйв" і іншых.
Нагадаю, што The Police наведалі Парыж у межах свайго реюніян-тура і не ведалі, што іх чакае ўзнагарода.
Да канца кастрычніка Стынг і кампанія будуць выступаць у Еўропе, пасля чаго рушаць на спатканне з амерыканскімі прыхільнікамі. А 8 снежня гурт адыграе самы маштабны канцэрт у сваёй "новай" гісторыі: выступ "палісмэнаў" на знакамітым стадыёне "Маракана" ў Рыа-дэ-Жанэйра будуць назіраць каля 100 тысячаў чалавек.
Фота: www.ticketmaster.co.uk