УЕФА правядзе ў Мінску круглы стол
2 і 3 снежня 2010 года ў Мінску ў рамках праекта УЕФА для кіраўнікоў вышэйшага звяна пройдзе паседжанне круглага стала. У ім прымуць удзел прэзідэнты і генеральныя сакратары футбольных асацыяцый Албаніі, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Казахстана і Ўкраіны, адзначае "Прессбол". Асноўнай мэтай семінару стане абмен досведам у розных сферах, а таксама абмеркаванне асноўных праблем еўрапейскага футболу.