Уэйн Флемінг дасць адказ мінскаму "Дынама" ў сераду
Канадскі хакейны адмысловец Уэйн Флемінг, азнаёміўшыся з прапановай мінскага "Дынама", сёння паляцеў на радзіму. Канчатковы адказ наконт супрацоўніцтва з беларускім клубам ён дасць у сераду. Нагадаем, у будучым сезоне "Дынама" стартуе ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Пасаду галоўнага трэнера прапанавалі 57-гадоваму Флемінгу, які ў 2001 годзе ўзначальваў зборную Канады.
"Прессбол"
"Прессбол"