Уэйн Грэцкі плануе прыехаць у Мінск?
Галоўны трэнер СКА Бары Сміт заявіў, што легендарны хакеіст Уэйн Грецкі можа прыехаць на Матч зорак КХЛ, які адбудзецца 30 студзеня ў Мінску. Сміт распавёў, што пару дзён таму віншаваў Грэцкі з надыходзячым днём нараджэння. Тады хакеіст і паведаміў пра свой намер прыехаць у Беларусь.
Між тым, у беларускай Федэрацыі хакею пра магчымы візіт хакеіста пакуль не ведаюць. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Аляксандр Ванковіч:
Ванковіч: "Адпачатку і дагэтуль у тых спісах гасцей, што я бачыў, Грэцкі не значыўся. Магчыма, Сміту вядома болей, чым нам... Але мы яго не чакаем".
Нагадаем, што Ўэйна Грэцкі, які мае беларускія карані, хацеў запрасіць у Мінск яшчэ папярэднік кіраўнік Федэрацыі хакею Ўладзімір Навумаў.