Уга Чавес можа наведаць Беларусь сёлета ў сакавіку

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес можа наведаць Беларусь у сакавіку гэтага года. Як паведамілі ў амбасадзе Венесуэлы, цяпер "пытанне аб візіце прапрацоўваецца".

Гэта будзе ўжо трэці візіт Уга Чавеса ў Беларусь. Прэзідэнт Венесуэлы, нагадаем, наведваў Беларусь у ліпені 2006 года і ў чэрвені 2007 года. У снежні 2007 года Венесуэлу наведаў Аляксандр Лукашэнка.

Падчас яго візіту адбылося адкрыццё беларуска-венесуэльскага сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты "ПетраВенБел", быў падпісаны шэраг міжурадавых і міжведамасных дакументаў у розных сферах, у тым ліку аб адмене візавага рэжыму.

БелаПАН