Уга Чавэс можа прыехаць у Беларусь у канцы ліпеня

Візіт прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэса ў Беларусь можа адбыцца праз месяц. Пра гэта паведаміў амбасадар Венесуэлы ў нашай краіне Дзіяс Нуньес. Паводле яго словаў, "не выключана, што трэцяя паездка прэзідэнта Уга Чавэса ў Беларусь адбудзецца ў канцы ліпеня бягучага года", паведамляе "Інтэрфакс".