Уга Чавес напаіў беларусаў “Кукуем”
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес прапанаваў жыхарам краіны па святах ужываць замест віскі толькі нацыянальны напой з кукурузы — "Кукуй". У якасці прыкладу для пераймання ён прывёў Расію, дзе "усюды, нават у самых аддаленых вёсках, паднімаюць тосты гарэлкай, таму што яна з'яўляецца часткай нацыянальнага гонару расіян", паведамляе ИТАР-ТАСС.
Падчас наведвання імправізаванага рынку, дзе была прадстаўлена самая разнастайная прадукцыя з кукурузы, прэзідэнту падаравалі выдатна аформленую бутэльку забытага венесуэльскага спіртнога напоя і прапанавалі наладзіць яго масавую вытворчасць. Гэтую ідэю ўхваліў Чавес у прамым эфіры нядзельнай тэлепраграмы "Ало, прэзідэнт".
Ён адзначыў, што хоць практычна і не ўжывае спіртнога, дэлегацыя Беларусі падчас нядаўняга візіту ў Каракас падаравала яму некалькі бутэлек гарэлкі. "Мы паднеслі ім наш "Кукуй". Упэўнены, што беларусам ён спадабаўся", — сказаў Чавес.