Уга Чавес наведае Беларусь у канцы жніўня — пачатку верасня

Прэзідэнты Беларусі і Венесуэлы плануюць сёлета ў другім паўгоддзі абмяняцца візітамі. Пра гэта паведаміў амбасадар Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес.
Паводле яго слоў, найхутчэй Уга Чавес наведае нашу краіну ў канцы жніўня — пачатку верасня, а Аляксандр Лукашэнка паедзе ў Венесуэлу ў снежні.

Дыяс Нуньес дадаў, што візіт беларускага прэзідэнта, "магчыма, будзе спалучаны з адкрыццём сумесных беларуска-венесуэльскіх прадпрыемстваў у Венесуэле".

"Інтэрфакс"