Уга Чавэс падпарадкаваў сабе венесуэльскі час
Венесуэльскі прэзідэнт Уга Чавэс выступіў з новай ініцыятывай: ён збіраецца змяніць часавы пояс сваёй краіны. Час у Венесуэле будзе пераведзены на 30 хвілін наперад у параўнанні з сярэднім часам па Грынвічу. Пераход на новы час адбудзецца 1 верасня. Пра гэта паведаміў міністр
навукі і тэхналогій Венесуэлы, які выказаў перакананне, што ініцыятыва
Чавэса праводзіцца для “больш справядлівага размеркавання ў Венесуэле
сонечнага святла”.
Таксама паведамляецца, што пераход на новы часавы пояс “спрыяльна адаб’ецца на здароўі і самаадчуванні венесуэльцаў”.
Нагадаем, што Чавэс раней ужо адзначыўся такімі ініцыятывамі, як змена назвы краіны, сцяга і герба. Таксама ён вельмі хоча запусціць у космас венесуэльскі спадарожнік Зямлі.
РИА “Новости”