Ухвалены папраўкі ў закон аб дзяржаўнай дапамозе сем'ям з дзецьмі

29 кастрычніка Савет Рэспублікі ўхваліў папраўкі ў закон аб дзяржаўнай дапамозе сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Аб сутнасці паправак расказала старшыня камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі і сацыяльным развіцці Антаніна Морава. Паводле яе слоў, законапраект прапаноўвае функцыі па прызначэнні і выплаце дзяржаўнай дапамогі грамадзянам, якія працуюць у індывідуальных прадпрымальнікаў, перадаць органам па сацыяльнай абароне па месцы жыхарства.

Паводле слоў Моравай, атрымальнікамі дапамогі па доглядзе дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў цяпер могуць быць не толькі бацькі, але і ўсынавіцелі, а таксама апекуны.

Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці да трох гадоў складае 100% бюджэту пражытачнага мінімуму, паведамляе БелаПАН.