Уінстана Чэрчыля ніколі не было, лічаць 23% маладых брытанцаў
23% маладых брытанцаў ва ўзросце да 20 гадоў лічаць, што Уінстана Чэрчыля ніколі не існавала на самай справе. Такія вынікі апытання, праведзенага адным з брытанскіх тэлеканалаў. 77% хлопцаў і дзяўчат заявілі, што ніколі не чытаюць гістарычныя кнігі,
а 61% - што пераключаюць тэлеканал адразу, як толькі ўбачаць
гістарычную перадачу.
Цікава, што многія ўдзельнікі апытання лічаць міфалагічнымі фігурамі не толькі легендарнага брытанскага прэм’ера, але і Рычарда Львінае Сэрца, Чарльза Дзікенса, Махатму Гандзі і егіпецкую царыцу Клеапатру.
Пры гэтым брытанцы ўпэўнены ў рэальнасці Шэрлака Холмса, караля Артура, трох мушкецёраў і Рабінзона Круза.
Звязда