Уітні Х'юстан перанесла гастролі з-за хваробы
Уітні Х'юстан (Whitney Houston) была вымушаная адкласці пачатак свайго еўрапейскага тура. Канцэрт спявачкі ў Парыжы, які павінен быў адбыцца 6 красавіка,
перанесены на нявызначаны тэрмін з-за яе праблем са здароўем.
Напярэдадні шоў 46-летняя Х'юстан была шпіталізаваная ў адну з парыжскіх клінік, дзе ў яе была дыягнаставана інфекцыя верхніх дыхальных шляхоў. Па патрабаванні лекараў спявачка таксама адмяніла канцэрт у Манчэстэры, запланаваны на 8 красавіка.
Летась Уітні вярнулася на вялікую сцэну пасля доўгага перапынку, абумоўленага барацьбой з нарказалежнасцю і разводам з Бобі Браўнам (Bobby Brown), з якім спявачка пражыла 14 гадоў. Але ў Х'юстан атрымалася вярнуцца ў форму і запісаць новы альбом “I Look to You”, рэліз якога адбыўся ў жніўні 2009 года. Кружэлка ўзначаліла чарты па абодва бакі акіяну.
Тым не менш, сусветны тур, які стартаваў пасля выхаду дыска, стаў не такім паспяховым. Аўстралійскія гастролі спявачкі, якія адбыліся ў лютым гэтага года, былі раскрытыкаваныя за неадпаведнасць якасці шоў і коштаў на квіткі (у сярэднім ён складаў $195). У прыватнасці, гледачы выказвалі сваю незадаволенасць цяперашнімі вакальнымі магчымасцямі Х'юстан, якія аказаліся значна слабейшымі, чым напачатку яе кар'еры.
Фота: blackcelebritykids.wordpress.com