Указам прэзідэнта ўдакладненыя катэгорыі "чарнобыльцаў"
Аляксандр Лукашэнка 15 лютага падпісаў указ № 68. У ім удакладненыя катэгорыі грамадзян, якія маюць права на "чарнобыльскія" ільготы, адзначае БелаПАН. Работнікам органаў і падрадзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, вайскоўцам і супрацоўнікам органаў унутраных справаў можа давацца сацыяльны адпачынак у сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС без захавання грашовага забеспячэння, як вызначана законам: тым, хто ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы, — 14 каляндарных дзён у годзе; тым, хто працуе, праходзіць вайсковую службу на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, — 14 альбо 7 каляндарных дзён у залежнасці ад зоны забруджвання.
Праезд арганізаваных груп дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, у санаторна-курортныя арганізацыі Беларусі, у тым ліку размешчаныя за межамі краіны, і назад будзе ажыццяўляцца на аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання як рэгулярных, так і нерэгулярных зносінаў. Гэта дазволіць выключыць неабходнасць шматразовых перасадак дзяцей на аўтобусныя маршруты пры дастаўцы іх да месца санаторна-курортнага лячэння.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.