Украіна абараняецца ад беларускіх нафтапрадуктаў
Міністэрства энергетыкі Ўкраіны прапануе ўраду ўвесці загараджальнае імпартнае мыта на светлыя нафтапрадукты для абароны рынку ад імпарту больш таннага маторнага паліва. Па словах кіраўніка дэпартамента Мінэнерга Канстанціна Барадзіна, прапануецца ўсталяваць пошліны ў памеры 130 еўра/тона на імпарт бензінаў і 80 еўра/тона на імпарт дызельнага паліва незалежна ад краіны паходжання.
Прычына — ва ўмовах Мытнага саюза НПЗ Расіі, Беларусі і Казахстана атрымліваюць нафту па значна больш нізкай цане, чым ўкраінскія прадпрыемствы. Каб канкураваць з танным імпартным палівам, Украінскія перапрацоўшчыкі вымушаныя працаваць стратна, паведамляюць "Ведомости".