Украіна адгарадзілася ад Беларусі міннымі палямі
Уся мяжа Украіны з Беларуссю ўяўляе сабой завалы і мінныя палі. Пра гэта заявіў камандуючы групоўкай Сіл і сродкаў абароны Кіева Аляксандр Паўлюк:
— Мы ўвесь час адсочваем рух рускай арміі з палігонаў. Мяркую, у нас будзе час папярэдзіць насельніцтва аб магчымым развіцці падзей. Таксама мы стварылі групоўку на мяжы з Беларуссю, якая гатова годна сустрэць ворага. Кіеўшчына падрыхтавалася да магчымага наступу.
Вакол Кіева існуе некалькі межаў абароны агульнай працягласцю каля тысячы кіламетраў. Там на аснове прафесійных пазіцый доўгатэрміновых збудаванняў створана магутная сістэма абароны. Уся мяжа з Беларуссю — гэта суцэльныя завалы, мінныя палі. Каб іх прайсці трэба вялікія намаганні.
Пагрозы паўторнага наступу на Кіеў з боку Беларусі пакуль няма, лічыць Паўлюк.