Украіна хоча дапамагчы расследаваць справу са “збройным самалётам”
Украіна дапаможа расследаваць справу са “збройным самалётам”. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Пятро Парашэнка: "Украіна гатова і будзе эфектыўна супрацоўнічаць з усімі кампетэнтнымі органамі, уключаючы органы Тайланду для таго, каб устанавіць ісціну". Міністр падкрэсліў, што затрыманы самалёт не з'яўляецца украінскім, а ў складзе яго экіпажу ўкраінскіх грамадзян няма. "Там знаходзяцца казахстанскія члены экіпажу і беларускі камандзір ", — дадаў ён.
МЗС Беларусі адпрэчыла сцверджанне, што грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў з’яўляецца камандзірам самалёта.
У той жа час Парашэнка пацвердзіў, што раней гэты ж самалёт без грузу прылятаў у аэрапорт "Гастомель", што паблізу Кіева, але 8 снежня, зноў жа, без грузу пакінуў Украіну.
У сваю чаргу ў прэс-службе Міністэрства транспарту і сувязі Украіны падкрэслілі, што сітуацыя з затрыманнем самалёта Іл-76 у Тайландзе знаходзіцца па-за кампетэнцыяй гэтага міністэрства.